Трэцякласнікі другой гарадской школы на працягу навучальнага года актыўна ўдзельнічалі ў шматлікіх алімпіядах і конкурсах. У апошні дзень вясны, акурат напярэдадні летніх канікулаў, пераможцы атрымалі ўзнагароды і падарункі. Так, напрыклад, дыпламантамі конкурсу дзіцячага малюнка ў межах праекта “Чыстая рака — галоўны прыярытэт” сталі Маргарыта Лугаўцова, Соф’я Царук і Яна Гацкевіч. Таксама ў ліку пераможцаў — Валерыя Заяц і Вікторыя Масіевіч. Уручыў узнагароды дзяўчынкам начальнік вытворчага аддзела КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” Аляксандр Кандрацюк.
Фота Святланы КІСЛАЙ
Главные новости
