“Павіншуем маму разам!”

За апошнія шэсць гадоў у Беларусі склалася добрая ўстойлівая традыцыя: сярод мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці, праводзіцца вельмі душэўная рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Павіншуем маму разам!”.
Сёлета яна працягнецца да 17 кастрычніка. У гэты час на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах ствараюцца тэматычна аформленыя зоны. Там кожны жадаючы можа бясплатна запоўніць віншавальную паштоўку і накіраваць яе сваёй матулі.
Узоры паштовак можна скачаць з інфармацыйнага парталу 1prof.by па спасылцы https:// 1prof.by/wp-content/uploads/2021/10/Otkrytki_Den-materi_2021.pdf.
Вядома, кожны дзень павінен быць прысвечаны самаму блізкаму і дарагому чалавеку на Зямлі. Але менавіта ў свята матулям будзе асабліва прыемна і цёпла ад вашых віншаванняў.

На здымку: дабрачынная акцыя ўжо стартавала.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў і райкам праф-саюза АПК правялі яе для вучняў СШ № 1.