Прыміце віншаванні з прафесійным святам — з Днём будаўніка!
Працу работнікаў вашай галіны па праве называюць асновай асноў дабрабыту краіны і роднага краю. Ад яе вынікаў напрамую залежыць якасць жыцця мільёнаў людзей. Сваімі рукамі вы, цаглінка за цаглінкай, ствараеце будучыню нашых гарадоў. Аб’екты, якія вы будуеце, фарміруюць аблічча нашага краю і даюць жабінкаўскаму рэгіёну магутны імпульс для развіцця!
Вашымі рукамі ўзводзяцца новыя вытворчыя магутнасці, аб’екты інфраструктуры горада і раёна. Ад вашага прафесіяналізму залежыць іх якасць і надзейнасць, а такім чынам, камфорт і бяспека грамадзян.
У ваша прафесійнае свята шчыра жадаем вам, дарагія будаўнікі, моцнага здароўя, энергіі, заваявання новых прафесійных вышынь, шчасця, кахання і дабрабыту! Няхай усё, што створана вамі, прастаіць многія стагоддзі — на карысць Айчыне і яе жыхарам! Няхай прафесіяналізм, адказнасць і захопленасць абранай справай год ад году дапамагаюць Жабінкаўшчыне станавіцца яшчэ больш прыгожай і сучаснай!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
