Паўтысячы здарэнняў на дарозе

За мінулы год на Брэстчыне адбыліся 504 дарожна-транспартныя здарэнні, з іх — 43 па віне нецвярозых кіроўцаў. У выніку 87 чалавек загінулі, 547 атрымалі раненні. Затрыманы 2648 вадзіцеляў, якія кіравалі транпартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
На Жабінкаўшчыне за гэты ж перыяд адбылося 11 ДТЗ, з іх два па віне нецвярозых вадзіцеляў. У выніку чатыры чалавекі загінулі і 11 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў выявілі 7633 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, 1813 — хуткасных рэжымаў кіроўцамі, 911 — Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі. Затрыманы 70 вадзіцеляў, што кіравалі транспартнымі сродкамі нападпітку.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.