Любоў да малой радзімы і клопат пра яе чысціню неабходна выхоўваць з юных гадоў. Калі дзіця дапамагае бацькам наводзіць парадак у хаце, на падворку, то, хочацца верыць, у сталым узросце яно будзе дбаць пра добраўпарадкаванне роднай вёскі ці горада, па-гаспадарску клапаціцца пра іх прывабны знешні выгляд і ўтульнасць.
Сёння ў нашай краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Зрабіць больш чыстай родную зямлю выйшлі многія жыхары Беларусі, у тым ліку і жабінкаўцы. Яны будуць добраўпарадкоўваць месцы воінскіх пахаванняў, мемарыяльныя комплексы, брацкія магілы.
Заклікаем жыхароў Жабінкі і раёна прыняць удзел у суботніку, захоўваючы неабходныя санітарна-гігіенічныя патрабаванні, выкліканыя складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне.
