Патрабуюцца швачкі і не толькі

У сувязі з наладжваннем у Беларусі эфектыўнай вытворчасці ахоўных вырабаў для супрацоўнікаў медустаноў і грамадзян прадпрыемствы лёгкай прамысловасці запрашаюць да сябе. Жадаючыя маюць магчымасць працаўладкавання для пашыву масак. Калі ў вас ёсць кваліфікацыя “швачка” або навыкі працы на швейным абсталяванні, звяртайцеся ў наступныя прадпрыемствы: у Брэсцкай вобласці — ААТ “БПХА”, “Палессе”, ЧУПТП “Сола-Пінск”, ТДА “Панда”, у горадзе Мінску — ААТ “Цэнтр Моды”, “Галантэя”, “Легпрамцэнтр”, “Элема” і “Мілавіца”.
На гэтых прадпрыемствах таксама чакаюць тых, хто знаходзіцца ў пошуку працы: магчыма арганізацыя навучання пашыву ахоўных масак.