Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага схода пракаменціравалі жыхары Жабінкаўскага раёна

Старшыня калгаса «Усход» з 1974 па 1984 год Аляксей ДОШЧЫК:

Выступленне Аляксандра Рыгоравіча глядзеў у прамым эфіры. Так, прагучала нямала прапаноў і выказванняў, з якімі немагчыма не пагадзіцца. Асабіста для сябе адзначыў некалькі ключавых момантаў. Па-першае,наша

краіна спакойная і міралюбівая. Лічу, што самае галоўнае – няма бандытызму і тэрарызму, ніхто нікому не перашкаджае жыць і працаваць. Думаецца, гэта адна з галоўных задач, якая стаіць перад кіраўніцтвам дзяржавы – спакой грамадзян. Не хочацца, каб беларусы перажылі тое ж, як жыхары краін-суседак. Па-другое, не маючы вялікіх прыродных запасаў, выкапняў, мы жывем няблага. Хто хоча працаваць, мае здароўе – не прападзе. Толькі паглядзіце, якія гмахі выраслі вакол Жабінкі, цэлыя кварталы адбудаваліся! А на машынах якіх ездзяць? Папулярны некалі “Масквіч” цяпер зрэдку на дарозе сустрэнеш, усё больш дарагія іншамаркі. Вунь, на стаянцы ля камбікормавага і цукровага завода якія “ластачкі” стаяць, любата! Што, кепска жывем? Вяскоўцы таксама гарадскім мала ўступаюць – ва многіх дамах усе выгоды ёсць. Можа, каго і пакрыўджу, аднак многія перасталі трымаць на падворку гаспадарку – рэдка ў вёсцы карову трымюць, свіней і свойскую птушку, чакаюць, калі ў магазін малако-смятану прывязуць. Дый і бульбу на “сотках” рэдка садзяць, у краме купляюць. Значыцца, дабрабыт  вырас. Па-трэцяе, паглядзіце, як значна вырасла сельская гаспадарка: тэхніка, абсталяванне на мехварах і фермах – любата! У нашым раёне колькі з’явілася сучасных малочна-даільных блокаў. Цяпер, каб накарміць і выдаіць сотні кароў, дастаткова двух дзясяткаў работнікаў. Яшчэ чвэрць стагоддзя аб гэтым і марыць не маглі. Развіццё ў гэтай сферы не проста крочыць, а імкліва бяжыць, дзякуючы актыўнай падтрымцы дзяржавы. Так што нам ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца. А самы галоўны гонар краіны – нашы рупліўцы.

 

 

Дырэктар ААТ «Вазнясенскі» Надзея КАНДРАЦЮК:

Дырэктар ААТ «Вазнясенскі» Надзея Кандрацюк: — Практычна ў пачатку свайго Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў уклад аграрыяў у харчовую бяспеку нашай краіны. Цалкам згодна з Прэзідэнтам з тым, што няма неабходнасці ў прыватызацыі зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Мы, працаўнікі ферм і палёў, хочам быць гаспадарамі на вёсцы. Нас задавальняе цяперашняя сітуацыя. Ёсць аддача, ёсць вынік! Навошта нешта мяняць, аддаваць зямлі? Сістэму трэба мадыфікаваць, калі нічога не атрымліваецца. Гэты год сапраўды ўраджайны. Кіраўнік дзяржавы правы:
хлеб стаіць сцяной! І мы працуем з вялікім энтузіязмам. Прэзідэнт падкрэсліў, што моладзь заўсёды была і будзе прыярытэтам
дзяржавы, таму што яна – будучыня краіны. Мы з нецярпеннем чакаем яе на вёсцы. Безумоўна, нам трэба новыя погляды, новыя тэхналогіі. Мы павінны ісці ў нагу з часам! Сёлета да нас прыехалі шэсць маладых спецыялістаў, а ўсяго за час маёй працы ў «Вазнясенскім» мы прынялі 22 новаспечанага працаўніка. Многія з іх стварылі сем’і, атрымалі жыллё. Хто ўмее і хоча працаваць, магчымасці ёсць. Беларускі лідар падкрэсліў, што нам неабходна павялічваць аб’ёмы вытворчасці. Мы актыўна працуем у гэтым кірунку, дасягнулі немала, але не збіраемся спыняцца. Інавацыі – флагман будучыні сельскай гаспадаркі.
Сёння закупляем элітнае насенне, падсілкоўваем палі амінакіслотамі і мікраэлементамі і атрымліваем станоўчыя вынікі.
Галоўны арыенцір у жывёлагадоўлі – прадуктыўнасць статка. Мы адышлі ад савецкай сістэмы кармлення, сёння рацыён буйной рагатай жывёлы збалансаваны, багаты вітамінамі і іншымі карыснымі рэчамі. ААТ «Вазнясенскі» першы ў Жабінкаўскім раёне закупіў скаціну нямецкай селекцыі, якак здольна давать не толькі высокія надоі, але і малако высокай якасці.
Цалкам згодная з Прэзідэнтам: кожнаму трэба разумець, што без паўсядзённай працы і адказнага стаўлення яго мара застанецца проста марай.

 

 

Дырэктар ААТ “Жабінкаўскі” Міхаіл ВЯЧОРКА:

Цалкам згодзен з беларускім лідэрам з тым, што мы пражылі чвэрць стагоддзя не ўпустую, не дарэмна: нам будзе што сказаць сваім дзецям. Вельмі спадабалася прапанова Аляксандра Рыгоравіча пра магчымасць кожнаму беларусу пабудаваць домік у вёсцы і замацавацца на зямлі, калі ён гэтага хоча. Гэта добрая ідэя, каб адрадзіць аддаленыя куточкі. Спадзяюся, што гэтая ініцыятыва знойдзе шырокі водгук у нашых людзей.

Цяжка не пагадзіцца, што эканоміка Беларусі падпарадкавана адной мэце — клопату аб людзях. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы выбранаму шляху і падыходам удалося пабудаваць сацыяльна арыентаваную дзяржаву, якая заўсёды працягне руку любому, хто рэальна мае патрэбу ў дапамозе.

Мы ганарымся тым, што ў свеце нас цэняць за добрасардэчнасць, спагадлівасць, справядлівасць. Мы павінны захаваць гэты генетычны код беларусаў і пердаць яго ў спадчыну нашым нашчадкам.

Асабліва кранальна прагучалі апошнія словы Прэзідэнта: “За намі Беларусь — чыстая і светлая, сумленная і прыгожая, працавітая, крыху наіўная і крыху ранімая. Але яна – наша, яна любімая. А любімую не аддаюць”