Пара кольцаў — пара сэрцаў

Ілья ДАНІЛЮК і Аксана ЧАРНАЗУБ у мінулыя выхадныя абвясцілі ў Жабінкаўскім загсе аб стварэнні новай сям’і. Іх пасведчанне аб шлюбе юбілейнае — пад нумарам 100!
Ілья і Аксана! Вы пачынаеце сумесную, яркую дарогу вялікай любові адзін да аднаго. Жадаем, каб вы жылі моцнай дружнай сям’ёй, каб у вашым сямейным утульным гняздзечку звінелі дзіцячыя галасы, каб у доме было бясконцае шчасце, камфорт, станоўчая атмасфера і добры настрой. Няхай ваша каханне адзін да аднаго і далей застаецца шчырым, гарачым, трапяткім, ласкавым. Ніколі не адпускайце гэта пачуццё, беражыце адзін аднаго, прайдзіце сумесны жыццёвы шлях у гармоніі і паразуменні.