Пара кольцаў — пара сэрцаў

На Жабінкаўшчыне на дзве маладыя сям’і стала болей. Аб сваім каханні і жаданні ісці па жыцці разам аб’явілі Дзмітрый Цюцях і Наталля Волк, Дзяніс Юркевіч і Марына Стасевіч. Дарагія маладыя! Віншуем вас з днём шлюбу і жадаем шчасця, здароўя, любові, узаемаразумення, гармоніі сэрцаў і адзінства душ! Вечнага кахання вам, доўгай маладосці, дабрабыту, фінансавай незалежнасці, поспехаў ва ўсім і, вядома ж, хуткага папаўнення сям’і!