У мінулыя выхадныя ў Жабінкаўскім загсе нарадзіліся новыя сем’і — Міхаіла
Зубарава і Наталлі Варатніковай, Уладзіслава Гужыка і Ганны Каралевіч. Віншуем дарагіх жаніхоў і нявест з адной з самых чароўных падзей — днём вяселля. Жадаем шчасця — такога ж цудоўнага, як і ваша каханне. Заставайцеся вернымі адзін аднаму, лёгка адносьцеся да любых цяжкасцяў і перажыванняў, намагайцеся нават звычайны будні дзень зрабіць яркім і радасным, бо з вамі жыве каханне! А калі ў доме пануе паразуменне, шчасце і гармонія, то жыццё напаўняецца радасцю, святлом і дабрынёй. Шчасця вам, дарагія маладажоны, заставайцеся такімі ж закаханымі і прыгожымі, што немагчыма адвесці позірк. Няхай ваш дом заўжды будзе для вас утульным, надзейным, поўным дабра і ўзаемапавагі, хай у ім звіняць дзіцячыя галасы. Горка!
Главные новости
