Вяселле — вялікі трыумф для закаханых людзей, бо ў гэты дзень яны назаўжды мяняюць сваё жыццё. Два раней асобныя шляхі сыходзяцца ў адзін — цікавы і выдатны шлях даўжынёю ва ўсё астатняе жыццё.
На сумесную жыццёвую дарогу сталі Ігар Лаўнічук і Карына Кавальчук, якіх аб’явілі мужам і жонкай у Крыўлянскім сельскім Савеце дэпутатаў.
Жадаем маладым, каб яны пражылі разам у любові, згодзе, даверы і шчырасці. Каб ніколі нішто не змагло пахіснуць іх веру ў тое, што яны зрабілі правільны выбар, каб усё жыццё Ігар і Карына заставаліся такімі ж шчаслівымі і закаханымі адзін у аднаго, як і сёння.
Главные новости
