Паэтычны куток

Два гады, як беларуская літаратура жыве без актыўнага паэтычнага слова слыннага творцы Берасцейшчыны Алеся Каско. На яго рабочым стале засталіся недапрацаваныя артыкул пра чысціню роднай мовы, фантастычная аповесць для дзяцей, зборнік вершаў беларускіх паэтаў пра каханне, складальнікам якога разам з ім была Ніна Мацяш; мноства асабістых паэтычных і празаічных твораў, перакладаў з англійскай, нямецкай і македонскай моў, іншае.
У архіве літаратара-земляка засталося нямала вершаваных радкоў, з якімі яшчэ не знаёмы чытачы.

Вершы Алеся КАСКО «Ты як пад наркозам, жыццёвы мой сад», «Аснова», «Экспромт, запісаны на медыцынскіх рэцэптах» чытайце на старонках газеты «СП».

Будзьце разам з намі!