Яна створана 2 красавіка 1990 года, у 2001-м з’явілася Міністэрства па падатках і зборах. Гэта дынамічная структура, якая шукае і ўкараняе формы і метады дзейнасці, што ідуць на карысць грамадства. Кожную другую нядзелю ліпеня людзі, якія прысвяцілі сябе гэтай службе, адзначаюць сваё прафесійнае свята. Напярэдадні Дня работнікаў падатковых органаў мы пабывалі ў гасцях у супрацоўнікаў інспекцыі МПЗ Жабінкаўскага раёна.
Тут працуе згуртаваная каманда прафесіяналаў, якая эфектыўна спраўляецца з пастаўленымі задачамі і хутка рэагуе на выклікі часу.
Са святам, паважаныя падаткавікі! Жадаем усім здароўя, поспехаў, шчасця вам і вашым блізкім, дабрабыту, веры ў свае сілы і невычэрпнай энергіі ў справе служэння роднай краіне.
Главные новости
