Пачаўся асенне- зімовы перыяд

Пачаў свой адлік асенне-зімовы перыяд (АЗП) 2018/2019 года. Адбылося ўключэнне сістэм ацяплення ў жылых дамах, ва ўстановах і арганізацыях горада і раёна.
У гэты перыяд энергазабяспечваючыя арганізацыі абавязаны:
— забяспечыць зададзеныя гідраўлічныя і тэмпературныя параметры ў спажыўцоў цеплавой энергіі. Іх кантроль ажыццяўляецца па паказчыках прыбораў уліку цеплавой энергіі;
— аператыўна ажыццяўляць ліквідацыю ўзнікаючых аварыйных сітуацый на абсталяванні цеплакрыніц і ў цеплавых сетках.
У перыяд праходжання АЗП арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, абавязаны:
— арганізаваць прыём прэтэнзій ад насельніцтва аб парушэннях у рабоце сістэм цеплазабеспячэння, якія не забяспечваюць патрабуемую тэмпературу ў жылых памяшканнях;
— праверыць абгрунтаванасць прэтэнзій, прыняць неабходныя меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў;
— забяспечыць кругласутачны доступ персаналу энергазабяспечваючай арганізацыі і органаў Дзяржэнерганагляду ў памяшканнях цеплавых пунктаў, а таксама да транзітных трубаправодаў, якія праходзяць па падвалах будынкаў — для кантролю рэжымаў цеплазабеспячэння;
— асаблівую ўвагу надаваць пытанням тэхнічнага ўтрымання прыбораў камерцыйнага ўліку расходу цяпла і прымаць меры па папярэджанні выхаду іх са строю ў ацяпляльны перыяд;
— не дапускаць самавольных далучэнняў, зняцця ці рассвідроўвання шайбаў, дыяфрагмаў і соплаў, разбору (зліву) сеткавай вады з сістэмы цеплазабеспячэння, самавольнага зняцця пломбаў. Зняцце пломбаў энергазабяспечваючай арганізацыяй пры падрыхтоўцы ці праходжанні АЗП ажыццяўляецца толькі яе прадстаўнікамі.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.