Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Здаецца, толькі нядаўна з нецярпеннем чакалі вясны, цёплых вясновых дзянёчкаў, як ужо і першы месяц лета праляцеў. А гэта значыць, ужо вядомы прозвішча рупліўцаў, якія сваёй штодзённай самаадданай працай з раніцы да апоўначы шчыруюць на палетках і фермах, клапоцяцца аб ураджаі бягучага года.
– Мне вельмі прыемна і хвалююча ўзнагароджваць работнікаў, якія з ранняй вясны працуюць на палях Жабінкаўшчыны, абрабляюць пасевы, нарыхтоўваюць кармы, – адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук. – Сёлета пальму першынства ў спаборніцтве на веснавых палявых работах падзялілі ААТ “Рагазнянскі” і “Вазнясенскі”.
У мінулым нумары “Сельскай праўды” мы надрукавалі два фотаздымкі пераможцаў сярод механізатараў на веснавым полі. Дыпломы Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК і райсельгасхарчу атрымалі таксама на гэтым тыдні Уладзімір Харунжы, Уладзімір Аніскевіч, Павел Разановіч (ААТ “Ракітніца”); Ігар Пятручык і Андрэй Данілік (ААТ “Арэпічы”); Міхаіл Залатароў (ААТ “Хмелева”); Аляксандр Мандра (ААТ “Жабінкаўскі”).
Таксама была адзначана падзячнымі лістамі Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК і райсльгасхарчу за высокія паказчыкі на нарыхтоўцы кармоў шчырая праца лепшых механізатараў. Гэта: Уладзімір Харунжы, Андрэй Пасевіч, Генадзь Сцельмашук, Васіль Аляшкевіч (ААТ “Ракітніца”); Аляксандр Іванюковіч, Васіль Піхотка, Сяргей Ваўдзяюк (ААТ “Арэпічы”); Уладзімір Дземідовіч, Валерый Дзямідчык, Сцяпан Кандрацюк, Аляксей Садаўнічык (ААТ “Вазнясенскі”); Мікалай Ярашчук, Андрэй Кузнец (ААТ “Жабінкаўскі”); Аляксандр Місіюк, Аляксандр Андрасюк, Уладзімір Канцэвіч, Аляксандр Сцепанюк (ААТ “Рагазнянскі”); Юрый Лысковіч, Віктар Блоцкі, Міхаіл Савіч (ААТ “Азяты АГРА”); Аляксей Пятроў, Валерый Андрасюк, Сяргей Нікулін (ААТ “Маціевічы”); Дзмітрый Ляшко, Андрэй Максімук, Яўген Зімін (ААТ “Хмелева”).
Названыя корманарыхтоўшчыкі атрымалі таксама сертыфікаты і вымпелы.
На здымках: лепшыя механізатары і корманарыхтоўшчыкі ў ААТ “Ракітніца” і “Арэпічы”.
