Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясціла другі сезон рэспубліканскага гумарыстычнага конкурсу “Папяровы бусел”. Ён праводзіцца з 20 лістапада 2021 года па 10 студзеня 2022 года. Удзельнікамі могуць стаць як прафесійныя літаратары, так і пачаткоўцы, не маладзейшыя за 18 гадоў. Конкурс ладзіцца на беларускай ці рускай мовах сярод твораў, якія раней нідзе не друкаваліся.
Можна паспаборнічаць у намінацыях “Проза” (малыя формы) і “Паэзія”. Творы трэба дасылаць на электронную пошту tatiana.demidovich@gmail.com. У лісце абавязкова ўказаць кароткую біяграфію ўдзельніка, яго кантактныя дадзеныя, намінацыю, дату напісання твора. Усе работы журы будзе разглядаць ананімна.
Акрамя лаўрэатаў, у кожнай намі-нацыі вызначаецца абсалютны пераможца, уладальнік Гран-пры, які атрымае ў якасці ўзнагароды памятную статуэтку і грамату.
Лепшы конкурсны твор будзе надрукаваны ў пятым нумары альманаха “Берасцейская скарбніца”.
Арганізатары чакаюць яркіх, самабытных твораў з тонкім добрым гумарам, арыгінальнымі сюжэтамі і цікавымі героямі. Жадаем канкурсантам поспехаў і добрага настрою!
Антон БЕРАСТОК
Главные новости
