Новыя тэхналогіі ў банкаўскай сферы

Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота Аляксея ГАНЧУКА.

На базе Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці прайшоў семінар для журналістаў рэгіянальных СМІ “Актуальныя пытанні прадастаўлення рознічных банкаўскіх паслуг”.
Адкрыў мерапрыемства начальнік упраўлення Іван Пацоўскі і расказаў пра сучасны стан і перспектывы развіцця банкаўскай галіны ў краіне.
Актуальнай інфармацыяй падзялілася намеснік начальніка філіяла № 100 — Брэсцкага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Людміла Чартовіч у сваім выступленні “Пра фінансаванне будаўніцтва жылля ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 № 240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”.
Пра тое, што грашовыя ўклады беларусаў надзейна абаронены, расказаў начальнік аддзела па рабоце з фізічнымі асобамі Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб Сяргей Чаркес.
Банкі Беларусі ўвесь час развіваюцца і ўкараняюць новыя тэхналогіі. Пра тое, што ўжо зроблена ў гэтым накірунку і што яшчэ трэба ажыццявіць, расказалі кіраўнік Цэнтра банкаўскіх паслуг № 500 “Прыёрбанк” горада Брэста Андрэй Туцкі і дырэктар Брэсцкай абласной дырэкцыі ААТ “Белгазпрамбанк” Наталля Арціменя.
Напрыканцы мерапрыемства спецыялісты адказалі на пытанні журналістаў.