Новы сакратар – святар з Жабінкі

Алеся ДАБРАВЕСТ.
У дзень памяці цудатворнай іконы Прасвятой Багародзіцы “Траяручыца” адбылося асвячэнне новага будынка Брэсцкай епархіі на вуліцы Гогаля, 74 у горадзе над Бугам. Чын асвячэння ўзначаліў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Служба праходзіла ва ўнутраным (дамавым) храме епархіяльнага ўпраўлення ў гонар іконы Божай Маці “Траяручыца”. На службе маліліся гарадское духавенства і супрацоўнікі епархіі, богаслужэбныя песнапенні выконваў малы хор Свята-Уваскрэсенскага сабора горада Брэста. Пасля завяршэння чына асвячэння Уладыка Іаан прадставіў новага сакратара Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення. Ім стаў дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч.