Неабыякавасць да сваёй справы і лёсу роднай ПМК-19, сур’ёзнае стаўленне да прафесійных абавязкаў — вось што характарызуе адказных супрацоўнікаў. Менавіта да такіх можна смела аднесці машыніста экскаватара Анатоля Андрэева. Пісаць сваю працоўную біяграфію Анатоль Фаміч пачынаў у ПМК-19 памочнікам экскаватаршчыка ў 1975 годзе. За яго плячыма — 45-гадовы працоўны стаж і вялізны вопыт работы. Ён — заслужаны работнік калоны, ветэран працы, фотаздымак Анатоля Андрэева вісіць на Дошцы гонару прадпрыемства. Калегі цёпла і з павагай адгукаюцца пра яго, падкрэсліваючы актыўнасць, адукаванасць і прафесіяналізм, уменне знаходзіць агульную мову з людзьмі.
— Анатоль Фаміч — работнік, без перабольшвання, адказны, надзейны і старанны, — так характарызуе яго галоўны інжынер ПМК-19 Яўген Нічыпарук і дадае: — На маёй памяці не было такога выпадку, каб не завяршыў справу ці выканаў заданне кепска. Ён заўжды гатовы падставіць плячо і падстрахаваць калег, даць слушную параду, падбадзёрыць.
Пра сябе Анатоль Андрэеў гаворыць няшмат. Маўляў, намагаецца даручаныя справы выконваць хутка і якасна, сочыць за станам і сам рамантуе экскаватар “Амкадор”. Ён лічыць, што дзякуючы вялікаму вопыту, згуртаванасці работнікаў ПМК-19, адказнасці кожнага за сваю справу прадпрыемству ўдаецца нават у самых складаных умовах выконваць даведзеныя планы.
Кацярына ЦІТОВА
Фота Святланы КІСЛАЙ
Главные новости
