Яшчэ напрыканцы восені мінулага года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў адносінах да невядомай асобы, якая апублікавала праз “сусветную павуціну” абразлівае паведамленне. Аб’ектам знявагі стаў прадстаўнік праваахоўных органаў, што выконваў свае службовыя абавязкі. Паведамленне з’явілася ў тэлеграм-канале “Мая Жабінка”, падпісчыкамі якога на той час былі больш за тысячу чалавек. Гэткім чынам, яно стала даступным для прагляду іншымі карыстальнікамі згаданага інтэрнэт-рэсурсу. Між іншым, па факце была праведзена судова-лінгвістычная экспертыза. Яна засведчыла: у выказванні прысутнічае негатыўная ацэнка прадстаўніка ўлады, прычым утрымліваецца нават ненарматыўная лексіка. На сённяшні дзень ужо вядома, што парушальнікам закону стаў жыхар райцэнтра. Супраць яго ўзбуджана справа паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Главные новости
