З мэтай бяспекі дарожнага руху Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт праводзіць тэхнічны агляд машынна-трактарнага парку прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, а таксама фізічных асоб, якія маюць тэхніку, падкантрольную інспекцыі дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам трактароў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын і абсталявання. Ён пачаўся 9 лютага і будзе доўжыцца па 1 верасня 2022 года ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі.
ГРАФІК
правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактароў, прычэпаў, меліярацыйных і дарожна-будаўнічых машын прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый (акрамя сельскагаспадарчых арганізацый)
| Назва арганізацыі | Дата правядзення | Месца і час правядзення | |
| ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі” | 04.05. | Рамонтныя майстэрні | 9.00 |
| ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” | 06.05. | Рамонтныя майстэрні | 9.00 |
| ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” | 10.05. | Рамонтныя майстэрні | 9.00 |
| УП “Жабінкаўская ПМК-10” | 11.05. | Рамонтныя майстэрні | 9.00 |
| УП “Брэстводбуд” ПМК-19 г. Жабінка | 13.05. | Рамонтныя майстэрні | 9.00 |
| Філіял “Брэсцкія электрасеткі” РУП “Брэстэнерга” Жабінкаўскі РЭС, ПС 330 кВ “Брэст-1” | 14.05. | Гаражы | 9.00 |
| Жабінкаўскі РВЭС Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам” | 14.05. | Гаражы | 15.00 |
| РУП “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі “Жабінкаўская дыстанцыя пуці” | 17.05. | ПЧ-5 | 9.00 |
| Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр | 17.05. | Тэрыторыя | 14.30 |
| КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” | 18.05. | Рамонтныя майстэрні | 9.00 |
| Філіял КУП “Брэстаблдарбуд” “Жабінкаўскае ДРБУ № 103” | 20.05. | Рамонтныя майстэрні | 9.00 |
| СФГ “Бярозка” Кузняца А.Г. | 24.05. | Тэрыторыя | 9.00 |
| ФГ “ЯКВІЛ” | 25.05. | Тэрыторыя | 9.00 |
| ФГ “Улас” | 27.05. | Тэрыторыя | 9.00 |
| ФГ “Цалюк А.І.” | 27.05. | Тэрыторыя | 14.30 |
Да пачатку тэхнічнага агляду неабходна заплаціць дзяржпошліну за правядзенне адміністрацыйных працэдур у раённы бюджэт на разліковы рахунак № BY56АКВВ36002160001280000000 ААТ “ААБ Беларусбанк”, г. Мінск, БІК АКВВВY2Х, УНП 200676206 за ўсе трактары, прычэпы і паўпрычэпы, меліярацыйныя, дарожна-будаўнічыя, самаходныя, сельскагаспадарчыя машыны, якія стаяць на бухгалтарскім уліку згодна з рахункам 01 “Асноўныя сродкі”. За трактары і іншую самаходную тэхніку аплата складае 0,3 базавай велічыні, за прычэп і паўпрычэп — 0,2 базавай велічыні.
Тэлефон для даведак: 35-0-15.
Мікалай КЛІМАВЕЦ, галоўны дзяржаўны інспектар
