Не давайце злодзеям шанс

Бяспека пажылых грамадзян — адна з галоўных задач, што стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Людзі старэйшага пакалення з-за свайго ўзросту і стану здароўя могуць стаць ахвярамі злачынцаў.
З пачатку года на Жабінкаўшчыне колькасць крымінальных злачынстваў у адносінах да пажылых людзей вырасла да 20 (летась за гэты ж перыяд было здзейснена сем). З сёлетніх 16 — гэта крадзяжы, тры — ДТЗ і адно хуліганства.
Таму супрацоўнікі міліцыі право-дзяць прафілактычныя гутаркі з людзьмі шаноўнага ўзросту і нагадваюць ім меры перасцярогі:
— не захоўвайце дома вялікія сумы грошай, а таксама каштоўныя рэчы на відных месцах, па магчымасці карыстайцеся паслугамі банкаў;
— запасныя ключы ад дома не хавайце ў лёгкадаступных месцах (пад дыванком ля дзвярэй, у паштовай скрыні і г. д.);
— заўжды правярайце, ці зачынены вокны і дзверы кватэры, нават калі адыходзіце на нядоўгі час;
— не адчыняйце дзверы незнаёмым ці малазнаёмым людзям;
— патрабуйце пасведчанне пры сустрэчы з прадстаўнікамі розных сацыяльных службаў;
— не купляйце ў незнаёмых людзей з рук электрабытавыя і іншыя тавары;
— не давайце буйныя сумы грошай у доўг без пэўнага юрыдычнага афармлення;
— не ўступайце ў гутарку з людзьмі, якія прапаноўваюць зняць “чары”.
Калі вы або вашы родныя сталі ахвярай злачынства, або вы нешта ведаеце аб гэтым, тэрмінова паведаміце па тэлефоне 102.
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС