Работнікі Жабінкаўскага РАНС б’юць трывогу: чым больш падае слупок тэрмометра, тым часцей здараюцца пажары ў сельскай мясцовасці. Даволі распаўсюджаныя прычыны пажараў — няспраўнасць прыбораў ацяплення і невыкананне правілаў топкі печаў. Кожны, хто карыстаецца імі, павінен сачыць за тым, каб печ была без трэшчын, з дзверцамі, якія шчыльна зачыняюцца. Выратавальнікі таксама нагадваюць: каб пазбегнуць загарання сажы ў комінах, неабходна чысціць іх не радзей за адзін раз у два месяцы. Нельга пакідаць печку, што топіцца, без нагляду, даручаць гэта малалетнім дзецям. Як быць, калі пажар усё ж адбыўся? Патрэбна зрабіць усё, каб не даць яму распаўсюдзіцца! Пры здарэнні паведаміце пра гэта ў службу МНС, акажыце неабходную дапамогу людзям, якім пагражае небяспека, прыміце неабходныя меры па тушэнні агню падручнымі сродкамі.
Главные новости
