Назначэнні

Алена Генадзьеўна СІНЯЎСКАЯ нарадзілася 7 мая 1982 года ў гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1999 годзе з сярэбраным медалём скончыла Урэцкую сярэднюю школу № 1 і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “беларуская філалогія і журналістыка”.
З 2009 года працавала вядучым карэспандэнтам газеты “Брэсцкі веснік”.
Неаднаразова была лаўрэатам абласных спаборніцтваў сярод прафесійных журналістаў, прызнана пераможцай у намінацыях «Лепшы нарыс “Наш сучаснік”» і “Прапаганда здаровага ладу жыцця”, узнагароджана дыпломам Беларускага саюза журналістаў за цыкл публікацый “Штрыхі да партрэта” і “Брэст культурны”.
Завочна вучыцца ў Інстытуце кіраўнічых кадраў Акадэміі кіра-вання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Замужам, двое дзяцей.
З 10 верасня прызначана на пасаду галоўнага рэдактара раённай газеты “Сельская праўда”.