На тэрыторыі Жабінкаўскага раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дом без насілля!”.
Праблема хатняга гвалту з’яўляецца актуальнай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Аналіз абставінаў здзейсненых злачынстваў паказвае, што асноўныя ўмовы, якія ім садзейнічалі, – гэта знахо-джанне вінаватых асоб у стане алкагольнага ап’янення, а таксама адсутнасць у іх пастаяннага месца працы.
Работа па прафілактыцы сямейна-бытавых права-парушэнняў будзе мець максімальны эфект у тым выпадку, калі жыхары горада і раёна не праявяць абыякавасць і безуважнасць, назіраючы, што ў сям’і суседа, сваяка, калегі адбываюцца сямейныя скандалы, якія суправаджаюцца рукапрыкладствам або распіццём спіртных напояў, і паведамяць пра гэта ў праваахоўныя органы раней, чым здарыцца непапраўнае.
Памятайце: за права-парушэнні, якія здзяйсняюцца ў побытавай сферы, заканадаўствам прадугле-джана адказнасць. Калі вы сталі ахвярай ці сведкам насілля ў сям’і, не чакайце трагедыі. Дзейнічайце зараз – звярніцеся па дапамогу! Тэлефон экстранага выкліку міліцыі – 102. Тэлефон гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту – 8-601-100-8-801 (Ананімна. Штодня з 8.00 да 20.00. Званіць неабходна са стацыянарнага тэлефона).
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.
Главные новости

