Апошнім часам самым распаўсюджаным відам правапарушэнняў застаюцца кватэрныя крадзяжы. Устаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі — самы надзейны спосаб засцерагчы сваю маёмасць і непрыступнасць жылля. Высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў Жабінкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы, мабільнасць, забяспечанасць самымі сучаснымі сродкамі сувязі і сістэмамі аховы, пастаянная гатоўнасць выехаць па сігнале трывогі — залог вашага спакою.
Ахова жылых дамоў, кватэр, памяш-канняў пры дапамозе тэхнічных сродкаў сігналізацыі; ажыццяўленне кантролю з дапамогай пульта цэнтралізаванага назірання за станам аховы маёмасці; кантроль за станам ручной трывожнай сігналізацыі, у тым ліку з выездам групы затрымання пры тэрміновым выкліку; тэхнічнае абслугоўванне сістэм сігналізацыі; устаноўка сістэм відэаназірання ў пад’ездах і на прыдваровых тэрыторыях — усё гэта вам могуць прапанаваць у Жабінкаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы і даць неабходную кансультацыю па тэл. 45-2-31 альбо кругласутачна па тэл. 63-0-81.
Сяргей Якаўчук, начальнік аддзялення, старшы лейтэнант міліцыі
Главные новости
