На Жабінкаўшчыне адзначаецца чарговы ўздым захворвання на COVID-19

На Жабінкаўшчыне з другога тыдня верасня адзначаецца чарговы ўздым захворвання на каранавірусную інфекцыю. Такія дадзеныя агучыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Жабінкаўскага раёна Надзея Шосцік.
Па словах Надзеі Палінараўны, сярод захварэўшых шмат дзяцей. На рэжым самаізаляцыі дома пераводзяць вучняў асобных класаў і груп устаноў адукацыі.
Каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі, неабходна правядзенне комплексу супрацьэпідэмічных, у тым ліку абмежавальных, мерапрыемстваў.
На сайце Жабінкаўскага райЦГЭ www.zabinkacge.by размешчаны метадычныя рэкамендацыі па прафі-лактыцы каранавіруснай інфекцыі ў арганізацыях, распрацаваныя Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама неабходная інфармацыя па каранавіруснай інфекцыі для насельніцтва.