Крадзяжы — найбольш распаўсюджанае злачынства, якое здзяйсняецца на чыгунцы. У аснове большасці з іх — неабачлівасць пасажыраў. Пры гэтым 49 % крадзяжоў адбываецца ў начны час (з 0 да 7 гадзін раніцы).
Злодзеі часцей прысвойваюць чужое ў пятніцу і выхадныя дні. Таксама павялічваецца колькасць зарэгістраваных крадзяжоў у летні перыяд (41 %). Што прываблівае злачынцаў? Сродкі сувязі, грошы, прадукты харчавання. Дзе часцей рабуюць? На вакзалах, а ў цягніках і электрацягніках — у тамбурах і купэ. Знайсці злодзея, які лоўка сцягнуў кашалёк ці дарагі мабільны тэлефон у неабачлівага пасажыра, — задача для работнікаў міліцыі вельмі складаная, бо трэба ўлічваць хуткую змену сітуацыі.
Калі ж вы сталі сведкам крадзяжу ці ахвярай злачынцы, тэрмінова паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102.
Ілля ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.
Главные новости
