Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтае свята прысвечана стварэнню Саюзнай дзяржавы дзвюх краін. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе ў Маскве быў падпісаны Дагавор “Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі”. А ўжо праз год, 2 красавіка 1997 года, — Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі”, які даў новы імпульс працэсу ўсеабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў.
У маі 1997-га быў прыняты Статут Саюза Беларусі і Расіі, а 25 снежня 1998-га прэзідэнты абедзвюх краін падпісалі Дэкларацыю “Аб далейшым яднанні Расіі і Беларусі”.
У гэтых дакументах кіраўнікі дзяржаў цвёрда заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да добраахвотнага аб’яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў — удзельніц Саюза.
За апошнія гады Беларусь і Расія зрабілі значны крок ў фарміраванні адзінай эканамічнай прасторы, забеспячэнні роўнасці правоў грамадзян нашых краін, вырашэнні іншых жыццёва важных пытанняў.
Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку. Цеснае партнёрства дзвюх дзяржаў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, іншымі пагрозамі накіравана на стварэнне ўмоў мірнага і годнага жыцця кожнага чалавека.
Зараз у рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуюцца праграмы ў прамысловасці, энергетыцы, будаўніцтве, у галіне інфармацыйных тэхналогій, засваенні космасу. Дагаворна-прававая база беларуска-расійскага супрацоўніцтва налічвае каля 200 міждзяржаўных і міжурадавых дамоў.
Сёння Беларусь і Расійская Федэрацыя развіваюць ўзаемавыгадныя эканамічныя сувязі, абменьваюцца дасягненнямі ў адукацыйнай сферы, культуры, навуковай думцы.
Фотакалаж Святланы КІСЛАЙ
