МІНСК. Галоўныя святкаванні Дня народнага адзінства пра-ходзілі ў беларускай сталіцы з удзелам Прэзiдэнта
нашай краіны Аляксандра ЛУКАШЭНКІ, які выступіў на патрыятычным форуме “Гэта НАША гiсторыя!”.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што свята, якое адзначаецца 17 верасня, у гістарычнай памяці беларусаў стаіць побач з Вялікай Перамогай і Днём Незалежнасці. У далёкім 1939 годзе гэты дзень, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прадвызначыў будучыя гераічныя здзяйсненні адзінага беларускага народа.
“Страчаную традыцыю святкаваць вызваленне заходніх бе-ларускіх зямель мы вярнулі ў сваё жыццё не толькі як даніну памяці гэтай эпахальнай падзеі. Без яе цяжка было гаварыць пра перамогу, я ўжо не кажу пра незалежнасць. Гэта адказ на новыя спробы Захаду падзяліць беларускі народ па-жывому і разарваць на шматкі краіну. Гэта наказ будучым пакаленням беларусаў памятаць гістарычныя ўрокі”, — сказаў Прэзідэнт.
Спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася — яны аб’ядналіся ў адной краіне. “Мы вякамі жывëм на гэтай Богам прызначанай нам зямлі. Мы не жадаем чужога i нiколi не жадалi. Веліч і годнасць нашых продкаў заўсёды абуджаліся перад любымі пагрозамі і ніколі не будаваліся на прыніжэнні суседзяў. Як я казаў, суседзi ад Бога. Мудрасць жыцця, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, — ні перад кім не кланяцца, жыць сваім розумам і са свайго мазаля, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Мы аб’ядналіся ў адной краіне, у адной рэспубліцы. Ад сіняй стужкі Прыпяці да званоў полацкай Сафіі. Ад Камянецкай вежы і нёманскіх хваляў да велічных Дняпра і Сожа. Паходню беларускай дзяржаўнасці запалілі ў старажытным Полацкім княстве і праз стагоддзі выпрабаванняў дзякуючы сіле духу нашых продкаў адрадзілі ў Мінску. І пад светлым знакам нашага адзінства мы ўпэўнена крочым у будучыню. Так будзе заўжды! Гэта НАША гісторыя!”
Беларусы жывуць ціхім спакойным жыццём, нацэлены ў будучыню, гадуюць дзяцей, вырошчваюць хлеб для таго, каб можна было іх накарміць. Ёсць каму займацца палітыкай і вялікай гісторыяй.
Аляксандр Лукашэнка пад-крэсліў, што палітыка заўсёды стаяла над гісторыяй, і падзеі векавой даўнасці былі вельмі моцна палітызаваны. “Калі нас падзялілі па-жывому, быў такі замес у гісторыі і каша на тэрыторыі нашай Беларусі, што не толькі гісторыкам, але і многім іншым палітолагам, юрыстам і дзяр-жаўным служачым давядзецца разбірацца”, — сказаў ён.
“Нязменна адно: мы жывём на сваёй зямлі. Гэта наша зямля з тых даўніх часоў. Гэта непарушна. І мы гэту зямлю нікому не аддадзім”, — падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што на беларускіх землях у розныя часы ішлі разборкі буйных сусветных ігракоў. “Ну а мы, пры чым мы? Дык вось гэта галоўны ўрок для ўсіх. Для нас, хто жыве на тэрыторыі Беларусі. Для праўладных і не. Для апазіцыянераў і збеглых. Мы павінны запомніць: калі мы не возьмем галаву ў рукі, то ў гэтым вось цяперашнім перадзеле свету мы зноў будзем у гэтым страшным палітыка-эканамічным замесе”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што над ім крыху стаяць падзеі саміту ШАС, які прайшоў напярэдадні ў старажытным горадзе Самаркандзе ва Узбекістане. “Вось там асабліва адчуваеш, калі сядзіш сярод кіраўнікоў дзяржаў, нерв эпохі. Там ты асабліва адчуваеш: наша зямля! Колькі б нас ні было — 10-12-20 мільёнаў — памерці павінны, але захаваць яе для сваіх дзяцей», — падкрэсліў беларускі лідар.
“Вось у чым момант. І ўрок адзін: нас не будуць штурхаць то ўлева, то ўправа, то з Усходу на Захад, дзяліць і рэзаць, калі мы будзем жыць на сваёй зямлі, бу-дзем яе шанаваць, нікому не аддаваць. І будзем свята захоўваць свой суверэнітэт над гэтай тэрыторыяй. Таму асабістае ўбок! Толькі народ, толькі дзяржава!” — заклікаў Прэзідэнт.
“Утрымаем, таму што ў нашых жылах цячэ кроў пераможцаў. Таму што ў нас моцная ўлада, моцная адзіная нацыя. Таму што мы проста хочам жыць на сваёй зямлі, сваім розумам і гадаваць сваіх дзяцей”, — адзначыў Прэзідэнт.
Сапраўднай феерыяй, упрыгажэннем свята стаў яркі запа-мінальны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства.
“Не змаглі стрымаць слёз”, — самы часты каментарый, які сустракаецца ў сацыяльных сетках практычна пад кожным аматарскім відэа з “Мінск-Арэны”, дзе праходзіў форум “Гэта НАША гісторыя!”. Суботні вечар, калі маленькія сем’і аб’ядналіся ў адну вялікую, і праўда, атрымаўся па-сямейнаму душэўным і цёплым. Пачуццё гонару і яднання, патрыятызму і любові да Радзімы: артыстаў і гледачоў у гэты дзень згуртавала адна мэта — захаваць краіну для будучых пакаленняў.
Вялікай каштоўнасці міру на роднай зямлі, адказнасці за будучыню Беларусі і згуртаванасці нашай нацыі арганізатары канцэрту прысвяцілі вялікі ваенны музычны блок. Кожная песня ў ім — у памяць пра тых, хто змагаўся за волю і незалежнасць Беларусі.
Прыгожую фінальную кропку ў канцэрце паставіла група AURA з суперхітом “Любімую не аддаюць”. А завяршыла трохгадзіннае шоу кампазіцыя “Беларусь незалежная”.
БелТА
