ЖАБІНКА. У пятніцу, 16 верасня, зала гарадскога Дома культуры была напоўнена святочнасцю. Тут ладзіўся ўрачысты канцэрт “Мы — адзінае цэлае”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. У сваёй любові да роднай зямлі, да працавітага яе народа, аб’яднанага ў памятным верасні 1939 года пад крылом адзінай дзяржавы, прызнаваліся творчыя калектывы раёна.
З нагоды вялікага свята яднання да прысутных звярнуўся кіраўнік Жабінкаўшчыны Вадзім КРАЎЧУК. Звяртаючыся да карты Беларускай ССР 1921 года, ён адзначыў, наколькі несправядлівым быў Рыжскі мір, які літаральна па жывому падзяліў нашы землі. Тады, сто гадоў назад, народны паэт Беларусі Янка КУПАЛА з горыччу пісаў: “Далі шэсць паветаў, дзякуй і за гэта”. Сапраўды, ніхто не пытаўся ў карэннага народа пра ягоныя мары, жаданні, лёс, і тагачасная рэспубліка складала толькі пятую частку сённяшняй. Жабінкаўшчына ў складзе Заходняй Беларусі на доўгія гады адышла да Польшчы.
Таму падзеі Другой сусветнай вайны, падкрэсліў Вадзім Васільевіч, пачаліся для нашых суайчыннікаў не 22 чэрвеня 1941 года, а восенню трыццаць дзявятага. 17 верасня пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, і ўжо праз пяць сутак жыхары Жабінкі і наваколляў віталі яе байцоў. З асобнай павагай былі прамоўлены імёны тых, хто набліжаў гэты памятны дзень: Міхаіла ЧАРНАКА
і Івана ФІЛІПУКА, Аляксея ДЗМІТРУКА і Міхаіла ШАЎЧУКА, многіх іншых жабінкаўцаў, якія далучыліся да барацьбы за яднанне беларускага народа.
Пасля цяжкай ваеннай пары,
калі давялося са зброяй у руках бараніць савецкую ўладу, прыйшоў час аднаўлення і раз-
віцця Беларусі. Яе сыны прас-лавіліся не толькі на зямлі, але нават на зорнай арбіце: першым свой касмічны шлях праклаў нараджэнец Заходняй Беларусі Пётр КЛІМУК, за ім высока ўзняўся над блакітнай планетай Уладзімір КАВАЛЁНАК з Усходняй Беларусі. Зараз іх высокую вахту працягвае Алег НАВІЦКІ (які прыйшоў на свет амаль у сэрцы краіны).
Адзначылася Беларусь і на міжнароднай арбіце, прынамсі, стала дзяржавай — заснавальніцай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Шматлікімі дасягненнямі прас-лавіўся за дзесяцігоддзі і наш раён. У многіх краінах свету вядома прадукцыя буйных прамысловых прадпрыемстваў Жабінкаўшчыны — цукровага і камбікормавага заводаў. І ў гэты святочны дзень не абышлося без падарункаў ад іх, на гэты раз песенных, у выкананні спявачак Галіны МІЦКОВІЧ і Дзіяны ЛІТВІНОВІЧ (апошняя вядома, між іншым, як актывістка грамадскага аб’яднання БРСМ).
Асаблівую ўвагу старшыня райвыканкама удзяліў сённяшнім здзяйсненням:
— Нядаўна з удзелам кіраўніка вобласці Юрыя ШУЛЕЙКІ мы адчынілі сучасны дзіцячы сад, які месціцца ў новым мікрараёне, што забудоўваецца першымі дзевяціпавярховымі дамамі. Рэ-алізуем перспектыўныя і ўза-емавыгадныя інвестыцыйныя праекты. Прыклад таму — лагістычны цэнтр, які забяспечвае жыхароў нашага раёна новымі працоўнымі месцамі. Мы абнавілі гарадскі парк, развіваючы сацыяльную інфраструктуру, робім усё магчымае, каб ствараўся камфортны асяродак для людзей. Хутка год, як горад-спадарожнік з горадам над Бугам звязвае 77-ы аўто-
бус, які стаў сімвалам супра-цоўніцтва паміж абласным і раённым цэнтрамі.
Практычным сімвалам сённяшняга дня — Дня народнага адзінства стала адкрыццё моста праз рэчку Жабінка. Бо масты спрадвеку злучаюць краіны, гарады і чалавечыя лёсы.
Сапраўдным прыгожым дапаў-неннем да гэтых слоў і святочных віншаванняў стала гадзіннае выступленне жабінкаўскіх самадзейных артыстаў. Сваімі танцавальнымі талентамі рада-валі, як заўжды, непаўторныя “Каруначкі”, “Непаседы” і “Стардас”, вядомыя песенныя калектывы “Аляксандр-парк” і “Тонус”, салісты Валерый НЯМЕНЬШЫ і Марына МАНІШКА, дуэт Вольгі і Сяргея АКСЮТАЎ.
І нязменна ў кожным высту-пленні чырвонай ніткай праходзіла думка: “Мы — адзінае цэлае”. Ра-зам — у адпачынку і на працы на карысць цудоўнай Радзімы, якую нездарма сапраўды народны пісьменнік Уладзімір КАРАТКЕВІЧ назваў гучна і прыгожа Краінай пад белымі крыламі.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Наталлі АЛЯКСЕЙЧЫК
Главные новости
