Пат такою назвай 22 жніўня супрацоўнікі АДАІ Жабінкаўскага РАУС правялі на вуліцы Кірава ў райцэнтры прафілактычную акцыю. Яе мэта – своечасовае рэагаванне на абстаноўку, што складваецца дзеля бяспекі дарожнага руху, а таксама папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца вадзіцелямі мотатранспарту. Падчас акцыі інспектары праводзілі з матацыклістамі прафілактычныя гутаркі, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартнага траўматызу. Парушэнняў ПДР кіроўцамі мотатранспарту выяўлена не было.
Віталь ЯЧНІК, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС
