З ініцыятывы першага сакратара РК ГА “БРСМ” Яўгена Мацюшына хлопцы і дзяўчаты здзейснілі запамінальную велапрагулку. Адны апранулі вышыванкі, другія павязалі сімвалічныя стужачкі на веласіпед, і ўсе разам накіраваліся ў Пятровіцкае лясніцтва. Але не з пустымі рукамі! Узялі з сабой капусту і моркву, каб пачаставаць там аленяў. На месцы зрабілі невялікі прывал, а пасля вярнуліся ў горад. Тэматычная велапрагулка згуртавала маладых людзей і пакінула прыемныя ўражанні.
Такія святочныя велападарожжы ў рамках рэспубліканскага праекта “Беларусь — крыніца натхнення” аб’ядналі моладзь і ў іншых куточках нашай краіны.
Дар’я НІКАНЧУК
Фота аўтара
Главные новости
