“Мой любы край – мая Берасцейшчына”

Такую назву атрымала кніга, прысвечаная першаму рэгіёну. І што цікава, яе аўтарамі сталі дзеці, якія, ствараючы паэтычныя і празаічныя творы, уславілі родную Брэстчыну, што летась адзначыла свой юбілей.

Надзвычай прыемна, што сярод шматлікіх удзельнікаў конкурсу былі і нашы землякі. Прычым, работы трох жабінкаўскіх дзяўчынак высока ацэнены журы і ўвайшлі ў згаданы зборнік. З прыемнасцю называем іх імёны і творы.

Гэта Ксенія Куркова – аўтар эсэ “Вобраз Радзімы”. У гэтай самай намінацыі вызначылася і Паліна Давідзюк – стваральніца эсэ “І ў кожным сэрцы адзавецца…”. А вось Эвеліна Крачко праявіла сябе ў паэзіі, стварыўшы вершы “Беларусь мая родная, мілая” і “Край бярозавых гаяў”. Віншуем дзяўчынак, якія сябруюць з прыгожым словам, з першай публікацыяй у салідным выданні.

Бібліятэкар Таццяна Залешчык уручае кнігу Эвеліне Крачко.

Азнаёміцца з кнігай “Мой любы край – мая Берасцейшчына” ўжо магчыма не толькі ў раённай, дзіцячай і цукразаводскай бібліятэках, але і ў Ленінскай ды Ракітніцкай сельскіх чытальнях.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц