Міністэрства культуры аб’явіла конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі.

“Праекты, прадстаўленыя ўдзельнікамі конкурсу, павінны адпавядаць пэўным патрабаванням — быць творамі мастацтва або культурнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі гісторыі і культуры Беларусі, традыцыям, звычаям беларускага народа, важным падзеям сучаснага жыцця Беларусі, знакамітым суайчыннікам; быць упершыню публічна апублікаванымі з
1 студзеня 2020 года па 1 кастрычніка 2021 года; мець высокі прафесійны ўзровень; вызначацца наватарствам і арыгінальнасцю ў раскрыцці патрыятычнай тэма-тыкі; мець станоўчыя водзывы ў сродках масавай інфармацыі Беларусі і (або) замежных краін, уключаючы інтэрнэт-рэсурсы”, — дадалі ў Мінкультуры.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна падаваць з 1 верасня па 15 кастрычніка 2021 года ў Міністэрства культуры на адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.
БелТА