Што кіруе чалавекам за імгненне да неабдуманага ўчынку? Свае матывы, якія ледзь не пад-штурхнулі да трагічнага кроку ў бездань, так і не змог растлумачыць жабінкавец, які ледзь не развітаўся з жыццём. Вядома, ён быў на моцным падпітку, але навошта жадаў знішчыць самае дарагое, што ёсць у чалавека — жыццё, так і не патлумачыў. Як і не падзякаваў тым, хто спыніў яго ад трагічнага кроку.
Справа развівалася маланкава. Як паведаміла ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама, падчас дзяжурства жабінкаўскія праваахоўнікі лейтэнант міліцыі Максім ПІХОТКА і малодшы сяржант міліцыі Максім САЎЧУК атрымалі паведамленне, што юнак хоча выкінуцца з акна трэцяга паверха. Ён звесіўся з падаконніка і пагражаў скокнуць. Максім Саўчук змог наладзіць кантакт з патэнцыяльным самазабойцам і пацягнуць час да прыезду выратавальнікаў. Калі тыя ўскрылі замкнёныя дзверы ў кватэру, міліцыянеры падхапілі за рукі хлопца, якога ўпіхнуў унутр супрацоўнікі МНС, што падняўся да ўзроўню трэцяга паверха па пажарнай лесвіцы.
Па матэрыялах УУС Брэсцкага аблвыканкама
Главные новости
