Мікалай Гуцко ўзначаліў калектыў ААТ «Мацеевічы»

МІКАЛАЙ АДАМАВІЧ ГУЦКО нарадзіўся 29 верасня 1968 года ў вёсцы Глінка Столінскага раёна. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Вішскім сельгастэхнікуме (Латвія). З 1991 па 2002 год працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, аграномам, начальнікам вытворчага ўчастка калгаса імя Леніна Брэсцкага раёна. Потым з 2003 па 2016 рупіўся на розных кіруючых пасадах у ААТ “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Заходні” ў Брэсцкім раёне, яшчэ тры гады ўзначальваў калектыў ААТ “Александрыя-Агра” Камянецкага раёна. Апошнім часам займаў пасаду спецыяліста па ідэалагічнай рабоце ААТ “Маладая гвардыя” Брэсцкага раёна.
З 20 сакавіка ўзначаліў калектыў ААТ “Мацеевічы”.
Жанаты. Жонка працуе ў ААТ “Заходні”. Выхоўваюць сыноў Сяргея і Дзмітрыя.