Мая Радзіма – у аб’ектыве

Вы з’яўляецеся сябрам прафсаюза, любіце фатаграфаваць і маеце ў сваім арсенале прыгожыя здымкі? Дык няхай іх пабачаць і ацэняць не толькі сябры на вашай старонцы ў “Аднакласніках” ці “УКантакце”, але і прафесійнае журы! Адбярыце тры лепшыя фотаздымкі, якія адпавядаюць тэме: 1) пейзажныя замалёўкі;
2) традыцыі і побыт; 3) чалавек працы – і дашліце іх па электроннай пошце fotokonkurs-fpb@mail.ru. Народны фотаконкурс Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Радзіма” працягнецца да 1 кастрычніка 2018 года. Зразумела, кожны здымак (памерам 420 мм ці 4961 піксель па доўгаму боку і 300 dpi) павінен мець назву і аўтара. (У заяўцы не забудзьце пазначыць намінацыю, назву здымка, прозвішча і імя аўтара, месца работы або вучобы, тэлефон і е-mail, спасылка “УКантакце”.
Лепшыя работы з’явяцца ў групе Моладзевага Савета ФПБ “Прафсаюзная моладзь Беларусі” УКантакце (vk.com/provmolbel), на інтэрнэт-партале 1prof.by. Пераможцаў фотаконкурсу чакаюць прызы і дыпломы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. (8029)634-06-60.