Масачны рэжым абавязковы

У нашай краіне з 9 кастрычніка ўведзены абавязковы масачны рэжым. Гэта норма ўнесена спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя ў санітарныя нормы і правілы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19. Грамадзяне абавязаны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў магазінах, аб’ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб’ектаў.
Выконваць правілы неабходна і ў грамадскім транспарце ўсіх відаў, уключаючы таксі. У санітарных нормах і правілах таксама прапісана, як павінна насіцца маска: яна павінна закрываць нос, рот і падбародак.
Артыкулам 17.5 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адмі-ністрацыйная адказнасць як фізічных, так і юрыдычных асоб за парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, у тым ліку санітарных нормаў і правілаў. Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае штраф: на фізічных асоб — да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 200 БВ, на юрыдычную асобу — да 500 БВ.
БелТА