Нарадзілася 9 сакавіка 1992 года ў Камянцы. Пасля заканчэння школы паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна, дзе ў 2013 годзе атрымала спецыяльнасць “фізічная культура” са спецыялізацыяй “лячэбная фізічная культура”. Працоўную дзейнасць пачынала ў вучэбна-спартыўнай установе “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Жабінкаўскага раёна (цяпер гэта СДЮШАР), дзе займала пасады трэнера-выкладчыка і інструктара-метадыста. У 2020-м працавала метадыстам дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы “Жабінкаўскі вучэбна-метадычны кабінет”. З 21 верасня 2021 года назначана дырэктарам дзяржаўнай установы “Жабінкаўскі фізкультурна-спартыўны клуб “Дэльта”.
Замужам. Разам з мужам Сяргеем выхоўвае сына Яраслава.
Главные новости
