Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
«За наступную пяцігодку мы поўнасцю завершым мадэрнізацыю вёскі. Неперспектыўных вёсак у нашай краіне быць не павінна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў беларускага лідара, гэта задача не толькі для дзяржавы. «Мы павінны даць магчымасць кожнаму беларусу пабудаваць домік у вёсцы і замацавацца на зямлі, калі ён гэтага хоча. Я шчыра веру, што аддаленыя куточкі пачнуць адраджацца і гэта ініцыятыва знойдзе шырокі водгук у нашых грамадзян. І не толькі ў тых, хто некалі жыў у вёсцы, але і ў гараджан, якія не ведалі вясковага жыцця», — лічыць кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што людзі ў глыбінцы павінны мець камфортныя ўмовы для жыцця, не горшыя, чым у гарадах.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне заканчваецца трылогія «Малой радзімы». «Трэба сказаць, мы нямала зрабілі. Але пачатую работу абавязкова завершым. Аграгарадкі давядзём да ўзорнага парадку. Вёскі, якія былі цэнтрамі сельскагаспадарчых калгасаў, саўгасаў у асноўнай масе ў нядрэнным стане. Засталіся безгаспадарныя лапікі, як я іх называю, землі ў вёсках і на хутарах. Ужо да канца гэтага года прымем рашэнне: кінутыя дамы і сядзібы будзем прадаваць людзям па простых, зразумелых правілах і прымальных цэнах. Недзе — проста за сімвалічную плату», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым беларускі лідар звярнуў увагу, што задача дзяржавы — стварыць інфраструктуру. «Людзі ў глыбінцы павінны мець камфортныя ўмовы для жыцця, не горшыя, чым у гарадах. Вось і ўся рэгіянальная палітыка! І не трэба нічога выдумляць і не трэба слухаць простую, звычайную пастаянную балбатню апанентаў улады, што некаму на месцах не хапае паўнамоцтваў, што ўсе рэгіянальныя праблемы вырашаць мясцовыя выбары, якія дадуць нейкую міфічную свабоду бізнесу. Мы гэта праходзілі ўжо», — адзначыў Прэзідэнт.
Па матэрыялах БелТА
