У “Юбілейным” разглядаліся пытанні развіцця кіно Брэстчыны. Дзеля гэтага на нараду ў Жабінку 29 верасня завіталі прадстаўнікі абласной рэпертуарнай камісіі.
Гэта ўжо другая сустрэча. Раней падобная нарада ладзілася ў Лунінцы і пакінула добрыя ўражанні. Цяпер у Жабінцы на мерапрыемства сабраліся кіраўнікі раённых кінавідэасетак на чале з дырэктарам КУП “Брэстаблкінавідэапракат” Дзмітрыем СЕЛЮКОМ. Сярод запрошаных — начальнік упраўлення культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей ПАНАСЮК, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Аляксандра КОТ, намеснік старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Аляксандр СЦЕПАНЮК, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Анатоль МАНЬКО, загадчык сектара культуры Вераніка КУКСА.
У самым пачатку гасцей чакалі кніжна-ілюстраваныя выставы “Святло Айчыны” і “Магія кіно”, падрыхтаваныя нашымі бібліятэкарамі. Далей мерапрыемства перамясцілася ва ўтульную кіназалу, дзе адбылося знаёмства з Жабінкай. Мабыць, вы ўжо здагадаліся: гаспадары зрабілі гэта з дапамогай відэасродкаў. На экране дэманстраваўся ролік, зняты да 200-годдзя Жабінкі, якое шыкоўна святкавалася летам 2017-га. У дапаўненне Аляксандр Сцепанюк расказаў пра сучаснае развіццё нашага краю.
Са свайго боку, дырэктар раённай кінавідэасеткі Валерый ЗУБІК падрабязна пазнаёміў прысутных з гісторыяй кінаіндустрыі на Жабінкаўшчыне — ад першага кінафестывалю, які адбыўся ў далёкім сорак сёмым годзе, да сучаснасці.
Далейшая размова тычылася менавіта сённяшняга развіцця, жыцця і нават выжывання кінаві-
дэасетак Брэстчыны. Маўляў: кіно любяць усе, як жа зра-біць, каб гледачы палюбілі і кінатэатры, зноў напоўнілі залы і атрымалі задавальненне ад новых фільмаў.
Так, айчынны сінематограф мае вялікія традыцыі, якія налічваюць ужо 95 гадоў — з часу прэм’еры стужкі “Лясная быль”, якая лічыцца пачаткам нацыянальнага кіно.
— Аднак сучаснасць патрабуе руху наперад, — заклікаў удзельнікаў сустрэчы кіраўнік упраўлення культуры аблвыканкама Сяргей Панасюк. — Мы знаходзімся ў цудоўнай зале, капітальна адрамантаванай два гады таму з дапамогай дзяржавы, надзвычай утульнай для гледачоў. Жабінкаўская кінавідэасетка мае адзін з найлепшых паказчыкаў у вобласці, але нельга спыняцца на дасягнутым.
Сяргей Барысавіч рэкамендаваў Валерыю Зубіку падумаць пра новыя сродкі заробку для сваёй установы і дадаў:
— Я вельмі хачу, каб Жабінка развівалася. Таму прашу да
1 снежня распрацаваць і прада-ставіць праект бізнес-плана, а Дзмітрый Арсенцьевіч вам у гэтым дапаможа.
Дырэктар Брэстаблкінавідэа-пракату (а менавіта яму былі адрасаваны апошнія словы) згадзіўся аказаць такую дапамогу. Са свайго боку, Дзмітрый Сялюк заўважыў:
— Патэнцыял у жабінкаўскага кінатэатра безумоўна ёсць. Гэткай установе, магчыма, нехта і пазайздросціць. Таму рэпертуарная камісія і збіраецца ў розных месцах, каб кожны змог пабачыць, чым жывуць калегі, павучыцца і нешта пераняць, карыснае для сябе.
Рэпертуарная камісія праглядзела трэйлеры найноўшых мультфільмаў і кінастужак, якія з’явяцца на экранах кінатэатраў Брэстчыны ў кастрычніку і лістападзе. Акрамя таго начальнік аддзела рэпертуарнага планавання і арганізацыі мерапрыемстваў КУП “Брэстаблкінавідэапракат” Юлія ПАНАСЮК падзялілася думкамі аб рабоце са школьнікамі ў канікулярны час, які ўжо не за гарамі.
Нарэшце гасцей чакалі змяс-тоўныя экскурсіі па памятных мясцінах Жабінкі. Іх правялі дырэктар Музея меліярацыі Палесся, размешчанага ў ПМК-19, Пётр ВАЙНОЎСКІ і гісторык, журналіст “Сельскай праўды” Анатоль БЕНЗЯРУК.
Госці пакінулі Жабінку з прыемным настроем. Наступны раз прадстаўнікі абласной рэпертуарнай камісіі плануюць сабрацца ў Бярозе.
Антон БЕРАСТОК
Фота аўтара

