Ляжаў планшэт. Нікога не чапаў. Пакуль міма не праходзіла грамадзянка Т. Як потым давялося тлумачыць у судзе, вельмі захацелася паглядзець на гэтай чужой прывабнай рэчы відэа. Націснула на кнопачкі ды незаўважна для сябе “ўключыла” крымінальную справу, якая дайшла да суда. Колькі ўжо разоў праваахоўнікі папярэджваюць: не тваё — не бяры, каб не было бяды! Ды беды вось так і прыходзяць з-за глупства ці сквапнасці. А зараз жанчынай займаецца служба судовых выканаўцаў, бо грамадзянка павінна сплаціць на карысць дзяржаве штраф, у разы большы за яе месячны заробак.
Аляксандр КРУК, судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна.
Главные новости
