Ліквідацыя парушэнняў – папярэджанне бяды

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы, дадзеным Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, на тэрыторыі нашага раёна інспекцыя нагляду і прафілактыкі Жабінкаўскага РАНС правяла маніторынгі аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей. У прыватнасці, на Жабінкаўшчыне былі правераны ўстановы адукацыі і культуры.
Асаблівая ўвага звярталася на ўтрыманне шляхоў эвакуацыі і эвакуацыйных выхадаў, спраўнасць сістэм пажарнай аўтаматыкі, вонкавага і ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, наяўнасць і гатоўнасць да прымянення першасных сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў), стан праездаў і пад’ездаў да суб’ектаў, а таксама веданне работнікамі алгарытму дзеянняў пры надзвычайнай сітуацыі.
Па выніках праведзеных мерапрыемстваў устаноўлена, што службовыя асобы аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў рамках рэалізацыі дзеючага заканадаўства арганізуюць пэўную работу па прывядзенні падведамасных аб’ектаў у належны супрацьпажарны стан.
Разам з тым былі выяўлены некаторыя недахопы. Напрыклад, адсутнічала магчымасць адкрыць знутры замкі (запоры) на дзвярах без ключа, размешчаных на шляхах эвакуацыі. Акрамя таго, прылады, якія аўтаматычна зачыняюць дзверы, былі няспраўнымі. Пасля рэкамендацый дзяржаўнага пажарнага нагляду да канца чэрвеня кіраўнікі ўстаноў завяршылі ліквідацыю выяўленых парушэнняў.
Андрэй ХАРЛАМЯНКОЎ, начальнік інспекцыі нагляду і прафілактыкі Жабінкаўскага РАНС.