Першы летні месяц прынёс шчаслівыя навіны ў 11 жабінкаўскіх сем’яў. Менавіта столькі дзяўчынак і хлопчыкаў было зарэгістравана на Жабінкаўшчыне ў чэрвені.
Прычым усе імёны, якія давалі сваім дзецям бацькі, згадваліся толькі адзін раз. Увогуле, дзяўчынак у мінулым месяцы было зарэгістравана больш, чым хлопчыкаў: сем супраць чатырох.
Сваіх лапачак-дочак таты і мамы называлі Марыянай, Дзінай, Міраславай, Васілісай, Варварай, Мартай і Ксеніяй. Акрамя таго, сваім сыночкам бацькі давалі імёны Арсеній і Багдан, Марк ды Мірон.
Ад усёй душы супрацоўнікі загса і раённай газеты жадаюць маленькім жыхарам Жабінкі і раёна расці дужымі, здаровымі і шчаслівымі ў атачэнні любові з боку блізкіх ім людзей.
Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік аддзела загса Жабінкаўскага райвыканкама; Анатоль БЕНЗЯРУК
