Рэспубліканскі савет працуючай моладзі БРСМ плануе правесці конкурс на лепшага маладога спецыяліста краіны. Аб гэтым на рэспубліканскім форуме працуючай моладзі “Час тваіх магчымасцей” расказаў старшыня савета Антон ПАВЕЛЬЕЎ.
“Самае галоўнае, што цяпер цікавіць моладзь на прадпрыемствах, — прафарыентацыя, каб да нас на прадпрыемствы прыходзілі падрыхтаваныя ўжо кадры, якім цікава працаваць і якія застануцца на сваіх працоўных месцах пасля размеркавання. Наша задача ў тым, каб у Беларусі былі прафесіяналы, якія будуць укладваць усе сілы ў працвітанне прадпрыемстваў, арганізацый і краіны”, — сказаў Антон Павельеў.
Главные новости
