Лавіся, рыбка, і дыхай!

Усталявалася марознае надвор’е, а гэта значыць, вадаёмы пакрыліся слоем лёду. Як гаворыцца, рыбакам — радасць, а рыбкам — гора, таму што без доступу кіслароду насельнікам азярцоў, сажалак не вельмі камфортна.
Адзін з такіх вадаёмаў — улюбёнае месца для рыбалкі на так званым “балоце” (побач з вёскамі Багданы і Мышчыцы). Старшыня Ленінскага сельвыканкама Мікалай Лугаўскі разам з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргеем Шыкам нарабілі тут некалькі дзясяткаў “акенцаў”-лунак, каб не было замору рыбы. Таксама яны абнавілі інфармацыю на стэндах, якая нагадвае рыбакам і паляўнічым аб правілах і адказнасці падчас зімовых захапленняў.