Цікава і пазнавальна можна праводзіць летнія канікулы і пры гэтым атрымліваць новыя веды! Да такой высновы прыйшлі вучні другой гарадской школы і ліцэя, якія паўдзельнічалі ў краязнаўчым забаўляльна-пазнавальным квэсце “Жабінка — знаёмая незнаёмка”. Ён ладзіўся ў раённай бібліятэцы пры ўдзеле супрацоўнікаў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Удзельнікі падзяліліся на каманды і выконвалі заданні ў выглядзе галаваломак і шыфраў. Першымі паспяхова справіліся з усімі заданнямі і адгадалі запаветную фразу “Жабінка — спадарожнік Брэста” навучэнцы другой гарадской школы Елісей РЭПІН і Аляксандр КАВАЛЕВІЧ. Другое месца заняла каманда Лідзіі ЛЫСЕНКА і Рамана УЛЬЧЫКА, трэцяе — Вераніка ДЗЕРАВЯШКІНА і Насця ПАНАСЮК.
Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў сталі салодкія прызы.
Наталля ВАЛОШКА
