Апошнім часам пачасціліся выпадкі парушэнняў зака-надаўства вадзіцелямі мотаўсюдыходаў (квадрацыклаў, снегабалотаходаў, снегаходаў), звязаных з іх рухам па аўтамабільных дарогах, палях, лясах і іншых насаджэннях. Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе іх уладальнікам і вадзіцелям захоўваць устаноўленыя правілы. Названыя машыны ў адпаведнасці са сваімі тэхнічнымі характарыстыкамі і асаблівасцямі канструкцый не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Ра-
зам з тым іх уладальнікі павінны выбіраць такія месцы для перамяшчэння, каб не ствараць пагрозу бяспекі грамадзян і не наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, сельскагаспадарчым угоддзям. Нагадваем, парушальнікі будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
Пра факты выяўлення мотаўсюдыходаў (квадрацыклаў), вадзіцелі якіх перамяшчаюцца па аўтадарогах агульнага карыстання, а таксама па сельгасугоддзях, просім вас паведамляць па тэлефоне (801641)2-15-35 альбо ў аддзел міліцыі, а таксама па тэлефоне 102.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
Главные новости
