На дварэ снежань, хоць і бясснежны. Да Новага года застаецца ўсяго два тыдні. Дзед Мароз са Снягуркай чытаюць лісты ад дзяцей з іх патаемнымі жаданнямі і пакуюць мяхі з падарункамі, каб кожны, хто верыць у цуд, у навагоднюю ноч атрымаў запаветнае.
Ну, а якое свята без лясной прыгажуні?! На галоўнай плошчы ў Жабінцы яна таксама з’явілася! Работнікі мясцовай камунальнай службы завяршылі стварэнне яе святочнага вобразу. Дарэчы, наша галоўная гарадская ёлка, нібы канструктар лега, сабрана з 34 маленькіх, устаноўленых у каркас. Ніжнія ялінкі — даўжынёй да дзевяці метраў, а на верхніх ярусах — да чатырох. У цэлым жа атрымалася прыгожая і статная зялёная прыгажуня. Побач, на плошчы, “пасяліўся” навагодні падарунак, ужо знаёмы жабінкаўцам па мінулым сезоне. А вось аркі з лічбамі “2020” пакуль не бачна. Як расказалі работнікі мясцовай ЖКГ, яна яшчэ ў працэсе ўпрыгожвання. Навагодні настрой ствараюць і незвычайныя ліхтарыкі на дарожных слупах. У цёмны час сутак горад ззяе ілюмінацыяй, паўсюль адчуваецца набліжэнне навагодніх і калядных святаў.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК
Главные новости
